— Шчыраковай пагражае да 7 гадоў зняволення па сфабрыкаванаму абвінавачванню, — нагадала федэрацыя.
Там адзначылі, што цяпер больш за 30 журналістаў у Беларусі знаходзяцца за кратамі.
Таксама федэрацыя заклікала далучыцца да анлайн-марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!», які пройдзе ў суботу, 29 ліпеня. Нагадаем, сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.
— Журналістыка не злачынства! — адзначылі ў твіце прадстаўнікі EFJ.
Чытайце яшчэ:
«З маімі артыкуламі таксама будзе нямала». У Гомелі пачынаецца суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай
Акцыя салідарнасці ад незалежнай журналісткі: 10 км для Ларысы Шчыраковай
Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»