• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акцыя салідарнасці ад незалежнай журналісткі: 10 км для Ларысы Шчыраковай

    Незалежная журналістка Таццяна Бублікава прапанавала незвычайны фармат акцыі салідарнасці з Ларысай Шчыраковай — праз бег. І заклікае далучацца неабыякавых людзей, каб салідарнасць была заўважнай.

    «У маёй калегі і зямлячкі Ларысы Шчыраковай 27/07/2023 судовы працэс. Палітычна матываванае абвінавачванне высунуў рэжым Лукашэнкі. Нібыта дыскрэдытацыя РБ.

    І Ларысе я прысвячаю 10 км бегу па спёцы. 10 км — гэта 700 калорый энергіі, якая, веру, па чалавечых вайфаях дойдзе да палітзняволенай калегі, якая натхняе мяне пераадольваць бяссілле і страх, станавіцца мацнейшай.

    Такі энергаабмен», — напісала ў сваіх сацыяльных сетках Таццяна.

    Журналістка прапаноўвае ўсім ахвотным далучацца: «Калі падабаецца ідэя рабіць бачнай салідарнасць праз бег — далучайцеся да групы на Run­tas­tic». QR-лінк ніжэй.

    Чытайце яшчэ:

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»

    У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным

    «За кратамі ўвесь час марыў пра дранікі». Леанід Судаленка пра першыя дні на волі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці