Супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком Ленінскага РУУС Максімам Свірыдам падчас грамадскага абмеркавання перашкодзілі журналістам падыйсці да чыноўніка і пагражалі выдаліць з залы.
Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні сталічнай гімназіі №1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра на вуліцы Малініна.
Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя незалежных журналістаў Юліі Лабанавай і Аляксандра Любенчука і забаранілі карэспандэнтам падыйсці з пытаннем да прадстаўніка раённай адміністрацыі. Міліцыянты заявілі, што ў адваротным выпадку журналістаў выдаляць з памяшкання.
Карэспандэнты расцэньваюць выпадак як наўмысную перашкоду іх прафесійнай працы.