• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі

    Гэта быў адзін з найстарэйшых журналістаў Віцебску, некаторы час ён кіраваў віцебскай суполкай ГА БАЖ, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, пісаў вершы, у канцы 1990-х выдаваў газету «Лад», у 2000-я быў шэф-рэдактарам газеты «Витебский курьер».

    Вадзім Баршчэўскі нарадзіўся ў 1950г. у Полацку, скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, тамсама пазнаёміўся са сваёй жонкай Аленай, якую падчас цяжкай хваробы даглядаў да апошняга дня. На ўсё жыццё сям’я Вадзіма Баршчэўскага захавала студэнцкае сяброўства з Канстанцінам і Таццянай Севярынцамі, бацькамі вядомага палітыка і журналіста. У Віцебску яны жылі побач і вельмі часта сустракаліся.

    «Вадзім быў чалавекам з вельмі актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, гэтым вызначалася і ягоная журналісцкая праца – бескампрамісная і адданая. Настаўнік паводле адукацыі, ён некалькі гадоў выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе №12, потым, да пенсіі – у вучэльні алімпійскага рэзерву. Пра ягоныя ўрокі вучні да гэтай пары ўзгадваюць, як пра самыя яскравыя і незабыўныя. Колькі разоў была сведкай, як весела і шумна выхаванцы наведвалі свайго выкладчыка! А яшчэ Вадзім пісаў вельмі лірычныя і тонкія вершы па-расейску, некалькі разоў збіраўся сесці, каб іх сістэматызаваць і падрыхтаваць зборнік. Але так і не паспеў», – распавядае Таццяна Севярынец.

    Яшчэ адна важная старонка жыцця Вадзіма Баршчэўскага – гэта саўдзел у правядзенні мастацкіх пленэраў, запачаткаваных Адай Эльеўнай Райчонак. Шмат гадоў запар улетку Вадзім разам з жонкай Аленай працавалі над тым, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для мастакоў, што прыязджалі на Віцебшчыну.

    Актыўнасць Вадзіма Баршчэўскага не заставалася незаўважанай і з боку сілавых структураў. Яго не аднойчы затрымлівалі падчас асвятлення розных апазіцыйных акцый у Віцебску, у тым ліку з удзелам ягонага асабістага сябра, праваабаронцы і журналіста Валерыя Шчукіна. Але ціск і пераслед ніколі не былі для Вадзіма Баршчэўскага фактарам страху або расчаравання ў тым, чым ён займаўся, што рабіў шчыра і годна.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні блізкім і родным Вадзіма. 

    Чытаць яшчэ: 

    Як адправіць пасылку палітвязьням з‑за мяжы? Тлумачаць праваабаронцы

    «Было 17 варыянтаў нобэлеўскай лекцыі». Вялікае шчырае інтэрвію Натальлі Пінчук аб прэміі і каханьні

    «Звычайна я іх забываю, нават калі бачу. І звычайна яны пра турму». Палітвязень і журналіст Свабоды пра свае сны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці