1828

Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе: выява Санта-Клауса са свастыкай і фільм Нехты пра Лукашэнку

09.12.2019 Крыніца: Nn.by Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За месяц у ім дадаліся два новыя пункты.

Па-першае, суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ад блогера Нехта.

Па-другое, забароненым стаў набор нацысцкіх карцінак з суполкі «УКантакце» GOOD NIGHT LEFT SIDE. 

З апісання зразумела, што гэта суполка прарасійскіх неанацыстаў. Напрыклад, экстрэмісцкімі прызнаныя выява нацысцкай сімволікі з надпісам «Русь», выява славянскай дзяўчыны з нацысцкай сімволікай, карцінкі пра каўказцаў і прадстаўнікоў сярэднеазіяцкіх нацый.

Нарэшце, ёсць нават выява Санта-Клауса са свастыкай, які душыць чалавека з неславянскай знешнасцю. Карцінку суправаджае подпіс «табе падарункаў не будзе!!!».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!