572

«Пародыя на правасуддзе». Замежныя праваабаронцы пракаментавалі жорсткі прысуд беларускаму журналісту

04.07.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

У адказ на тое, што ў пятніцу 30 чэрвеня беларускі суд прысудзіў журналісту Паўлу Падабеду чатыры гады пазбаўлення волі, Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай.

«Прысуд беларускаму журналісту Паўлу Падабеду чатырох гадоў пазбаўлення волі пасля паспешлівага двухдзённага суда з'яўляецца пародыяй на правасуддзе», — заявіла ў Амстэрдаме Гульноза Саід, каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Улады павінны зняць усе абвінавачванні з Падабеда, неадкладна вызваліць яго разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі і спыніць помсту прадстаўнікам прэсы за іх рэпартажы, — упэўнена спадарыня Саід.

На 1 снежня 2022 года, калі CPJ праводзіў свой апошні перапіс турмаў, Беларусь была пятым у свеце найгоршым арыштантам журналістаў. У траўні ўлады аналагічным чынам асудзілі журналіста Яўгена Меркіса на чатыры гады па абвінавачанні ў экстрэмізме.

Чытайце яшчэ:

Экс-рэдактара ліквідаванай «Новай газеты Смаргоні» пакаралі 7 суткамі арышту

«Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

«Если бы удалось поговорить с кем-то из окружения Лукашенко, это был бы крутой вызов». Почему важно оставаться в контакте с властью

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!