3767

Праз восем месяцаў Вярхоўны суд адмовіў журналістцы ў пераглядзе справы (+дакумент)

22.03.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

Глыбоцкая журналістка Таццяна Смоткіна атрымала адказ на наглядную скаргу ў Вярхоўны суд па справе, па якой яшчэ ў ліпені мінулага года была аштрафаваная на 4,5 мільёны рублёў.

http://www.racyja.com/wp-content/uploads/2015/08/Tanja_2-833x400.jpg

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч у афіцыйным адказе паведаміў журналістцы, што яе скарга была разгледжана, але суд не знайшоў падставаў для адмены рашэння, вынесенага летась у Глыбокім. Цяпер Таццяна Смоткіна рыхтуе зварот у Камітэт па правах чалавека ААН.

Нагадаем, што Таццяна Смоткіна, як і 12 іншых беларускіх журналістаў, была летась прызнаная вінаватай у нібыта незаконным вырабе прадукцыі СМІ за працу без акрэдытацыі на замежнае выданне.

У 2015 годзе беларускія суды вынеслі ажно 28 падобных пастановаў па артыкуле 22.9 КаАП, у 2016-м – ужо 7.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!