• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Шпіянаж”. Вярхоўны суд змяніў фармулёўку па справе Андрэевай, але тэрмін пакінуў ранейшы

    Судовае пасяджэнне прайшло 20 верасня ў закрытым рэжыме.

    Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйную скаргу адвакатаў Кацярыны Андрэевай і пакінуў тэрмін зняволення без зменаў.

    Такім чынам, пры ўмове адсутнасці дэмакратычных ператварэнняў у краіне журналістка мусіць адбыць за кратамі 8 гадоў і 3 месяцы.  

    Аднак Ігару Ільяшу, мужу фігуранткі справы, удалося даведацца, што Вярхоўны суд скарэктаваў фармулёўку абвінавачання.

    Тобок замест «выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі ці замежнай дзяржаве» журналісцкую дзейнасць Кацярыны Андрэевай цяпер пастанавілі лічыць «шпіянажам». 

    Пры гэтым сутнасная падстава, паводле якой яна праходзіць вінаватай, засталася ранейшай: «ратацыя» адбылася ў межах часткі 1 артыкула 356 Крымінальнагат кодэкса РБ. Такім чынам, па выніках разгляду апеляцыі ў лёсе журналісткі анічога не змянілася, і яна будзе рыхтавацца да этапавання ў калонію.

    Сёлета 13 ліпеня Гомельскі абласны суд пакараў карэспандэнтку тэлеканала «Белсат» Кацярыну Андрэеву 8 гадамі і 3 месяцамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыма паводле «наноў узніклых абставін».

    Дагэтуль яна ўжо атрымала 2 гады пазбаўлення волі на падставе крымінальнага артыкула 342 за стрым у лістападзе 2020-га ў дзень ушанавання памяці забітага актывіста Рамана Бандарэнкі.

    Яе і відэааператарку Дар’ю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта«арганізоўвалі дзеянні пратэстоўцаў». Спачатку дзяўчаты атрымалі па 7 дзён адміністрацыйнага арышту, але ўрэшце іх змясьцілі ў СІЗА № 1.

    18 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца Аліна Касьянчык, следчы Ігар Курыловіч) прысудзіў фігуранткам па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У 2022 годзе Дар’я Чульцова выйшла на волю.

    Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі.

    Чытайце яшчэ:

    «Мастакі і дызайнеры нейкі час працавалі з бомбасховішчаў»: як станавілася на крылле медыя «Сойка»

    Внучка Лукашенко стала ведущей спортивного шоу на гостелеканале

    Перастаў адчыняцца сайт незалежнай газеты “Бобруйский курьер”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці