581

Страчаныя супольнасці. У Вільні абмяркоўваюць галоўны выклік для журналістыкі рэгіёна

07.09.2023 Крыніца: Аўтар для сайта БАЖ

Скразной тэмай івэнта, які арганізаваны журналісцкай арганізацыяй Mixer (Польшча) і які праходзіць у гэтыя дні ў Літве, стала праца медыя ў выгнанні і ўсё больш выразны разрыў паміж незалежнымі СМІ і аўдыторыяй, дыяспарай і рэпарцёрскім фокусам. За апошнія некалькі гадоў тэма стала актуальнай для некалькіх краін рэгіёну, і ў першую чаргу для Беларусі і Украіны.

Аднак праблема далёка не новая. З такім жа выклікам сутыкаліся ў шматлікіх краінах. Не дзіва, што на мерапрыемства запрасілі прадстаўнікоў медыясферы з Грузіі, Казахстана, Туркменістана, М’янмы, Афганістана і інш.

— Многія беларускія незалежныя медыя названыя экстрэмісцкімі фармаваннямі, — нагадала прадстаўніца БАЖ Вольга Хвоін. — Калі ты фатаграфуеш, здымаеш відэа ці пішаш артыкулы, то можаш сутыкнуцца з крымінальным пераследам.

Журналістка нагадала, што ў дадзены момант праходзіць судовы працэс над віцебскім відэааператарам-фрылансерам Вячаславам Лазаравым і ягонай жонкай Таццянай Пыцько. А больш за трыццаць журналістаў у Беларусі знаходзяцца ў месцах несвабоды.

— Аднак рызыкуюць не толькі прадстаўнікі медыя, — працягнула Вольга Хвоін. — Аўдыторыя таксама вымушана чытаць і глядзець незалежныя СМІ употкай. Я ведаю, што людзі чытаюць, але не падпісваюцца, напрыклад, на Telegram-каналы. Рэгулярна выдаляюць гісторыю праглядаў і г. д.

Ва Украіне праблема не меншая. Частка краіны акупаваная расейскай арміяй. Цяпер там збіраюцца правесці выбары, і ўкраінскія медыя спрабуюць не страціць сувязь з аўдыторыяй, якая знаходзіцца на захопленай тэрыторыі. Найбольш эфектыўным інструментам лічыцца Telegram.

У той жа час узнік разрыў з аўдыторыяй, якая вымушана была з’ехаць з Украіны.

— Ніхто не пытаецца, а як вы жывеце ў Польшчы? Ці ўсё добра з вашымі дзецьмі? Гэтыя галасы не чуваць, — адзначыла прадстаўніца ўкраінскай медыясупольнасці.

На ўзнятыя пытанні знайсці адказы вельмі не проста. Ды і выклік нетрывіяільны. Дыскусія працягваецца.

Чытайце яшчэ:

Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае разважаць. На гэты раз пра небяспеку сяброўства з еўрапейцамі

«Я бачу, што мы збліжаемся». Эйсмант распавёў, што расіян у беларускім тэлеэфіры стане больш

Беларус Дзмітрый Шэпелеў будзе весці шоу на тэлеканале «Расія». Раней ён выступаў супраць вайны

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!