892

Беларус Дзмітрый Шэпелеў будзе весці шоу на тэлеканале «Расія». Раней ён выступаў супраць вайны

06.09.2023 Крыніца: Наша Ніва

Тэлевядучы новага забаўляльнага шоу для ўсёй сям'і «У коле сяброў» на канале «Расія» Дзмітрый Шэпелеў у сваім блогу падзяліўся радаснай навіной: яго запрасілі вядоўцам. Шоу выйдзе ў эфір ужо ў суботу ў 11:50, піша «Наша Ніва».

«За апошнія два тыдні я пагладзіў больш жывёл, чым за ўсё жыццё. Козы елі на мне футболку, аўчаркі грызлі руку, конь наваліў у студыі велізарную кучу, а какаду спаў у мяне пад пахай. Я шчаслівы! Прыгатуйцеся да «мімімі», — прызнаўся Шэпелеў ў сваім допісе.

Прыхільнікі з радасцю падтрымалі любімага вядучага: «Вы такі малайчына. Поспехі табе ў кар'еры. Віншую», «Які ж вы разумнік!».

Дзмітрый Шэпелеў доўгі час працаваў у Кіеве на тэлеканалах і зрабіў сабе імя менавіта ва Украіне. У першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ён апублікаваў антываенны пост.

«Мне асабліва страшна ад таго, што я цяпер адвёз дзіця ў школу, а мае сябры ў Кіеве і іншых гарадах Украіны вядуць дзяцей у бамбасховішчы. Гэта не ўкладаецца ў галаве», — напісаў Дзмітрый 24 лютага 2022 года.

Першая намесніца старшыні камітэта Дзярждумы па культуры Алена Драпека ўжо абурылася запрашэннем Шэпелева: «Я б назвала гэта двудушнасцю кіраўніцтва канала, якое запрасіла Шэпелева ўдзельнічаць у праграме. Калі тэлевядучы сапраўды выступаў супраць СВА, то ён трапляе пад сістэму нашага заканадаўства. Праверкай гэтага павінны займацца праваахоўныя органы».

Чытайце яшчэ:

«Сёння цана памылак вельмі высокая». Як ва ўмовах эміграцыі і «прававога дэфолту» ў Беларусі працуюць журналісты-расследавальнікі

Открытки для Марины Золотовой. «Репортеры без границ» запускают кампанию в поддержку главреда TUT.BY

Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!