841

Суд у Кіеве вызваліў галоўнага рэдактара ўкраінскага РІА Навіны, якога вінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе

28.08.2019 Крыніца: Nn.by

Суд у Кіеве вызваліў галоўнага рэдактара «РІА Навіны — Украіна» Кірыла Вышынскага

Мера стрымання зменена на асабістае абавязацельства, журналіст абавязаны будзе з'яўляцца ў суд або да следчага па першым патрабаванні.

Вышынскі знаходзіўся пад вартай больш за 400 дзён. Суд па інкрымінаваных яму артыкулах яшчэ наперадзе.

Журналіста затрымалі ў Кіеве 15 мая 2018 года. Яго абвінавацілі ў падтрымцы ДНР і ЛНР, а таксама дзяржздрадзе. Яму пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!