1901

Thomson Reuters: Журналісцкі воркшоп па асвятленні тэмаў-табу (Лондан, заяўкі - да 25 красавіка)

17.03.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Фундацыя "Thomson Reuters" запрашае журналістаў і прадстаўнікоў СМІ з развіваючыхся краін і краін пераходнага перыяда ў Лондан (Брытанія) на воркшоп "Падрыхтоўка рэпартажаў пра табу", які пройдзе 11-15 ліпеня  2016 года. Удзельнікі воркшопу даведаюцца, як асвятляць адчувальныя тэмы непрадузята і бесстаронна. Тэмы навучання: планаванне і канцэпцыя журналісцкай гісторыі, тэхніка інтэрв'ю, пошук шматлікіх крыніц для аповеду пра адчувальныя праблемы і г.д.

Навучэнцы мусяць прапанаваць ідэі (тэмы) рэпартажаў, якія стануць фокусам навучальнай праграмы. Падчас інтэнсіўнага воркшопу ў Лондане ўдзельнікі маюць развіць і ўдасканаліць ідэі навінных гісторый і заявіць іх рэдакцыйнай камандзе журы фундацыі "Thomson Reuters".

Кандыдаты мусяць:

- працаваць у нацыянальных медыя ў краінах, Што развіваюцца, альбо краінах пераходнага палітычнага перыяду;

- вольна валодаць ангельскай мовай;

- мець досвед працы ў медыяарганізацыі на працягу мінімум 1 года ва ўмовах поўнай занятасці (фрылансеры таксама могуць удзельнічаць). Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у медыя любой формы (друк, ТБ, радыё, анлайн) і маюць матывацыю да бесстаронняга асвятлення адчувальных тэмаў.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу і сутачныя.

Каб падаць заяўку, неабходна:

- прадставіць 2 прыклады з сваіх матэрыялаў (памер файла - максімум 5 Мб);

- даслаць ліст-дазвол ад рэдактара медыя (СМІ) са згодай на ўдзел у навучальнай праграме і публікацыю/распаўсюд навінных гісторый пасля завяршэння воркшопу;

- прапанаваць навінную гісторыю па тэме, якая зрэдку асвятляецца ў роднай краіне.

Дэдлайн - 25 красавіка 2016 года.

Падаць заўку неабходна на гэтай старонцы.

Больш інфармацыі пра воркшоп - тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!