• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    European Solidarity Corps: анлайн-сустрэча пра еўрапейскія праграмы мабільнасці для моладзі (24 ліпеня)

    БНМС «РАДА» і тг-канал «Твои возможности» запрашаюць маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на другую анлайн-сустрэчу кампаніі On the Move пра еўрапейскія праграмы мабільнасці.

    Вы жывёце ў эміграцыі і хочаце падарожнічаць, знаёміцца з людзьмі з розных краін і атрымліваць новы досвед? Беларуска, якая цяпер валанцёрыць у Еўропе, падзеліцца сваёй гісторыяй і практычнымі парадамі – ад праходжання сумоўя і падрыхтоўкі дакументаў да адаптацыі на месцы і штодзённых задачак.

    Калі: 24 ліпеня (пятніца), 16:00 СЕТ

    Дзе: анлайн (Zoom)

    Хто спікерка?

    Беларуска, якая цяпер удзельнічае ў доўгатэрміновым валанцёрскім праекце Euro­pean Sol­i­dar­i­ty Corps у Еўропе.

    Даведаецеся з асабістага досведу:

    • як прайсці сумоўе;
    • колькі часу можа заняць адбор;
    • пра “сюрпрызы” пасля адбору: send­ing orga­ni­za­tion і дакументы для дамовы;
    • які ESC-праект знутры: штодзённыя задачы, жыллё, грошы, выходныя.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.