• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA (дэдлайн — 3 жніўня)

    PRADMOVA шукае завершаныя рукапісы для дзяцей і падлеткаў, нон-фікшн і масавых жанраў. Прыз — выданне папяровай кнігі.

    Для каго: аўтары(-кі), якія пішуць па-беларуску або маюць аўтарызаваны пераклад свайго тэксту на беларускую мову.

    Падавацца могуць як сталыя аўтары(-кі), так і дэбютанты(-кі). Абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і іншых крытэрыяў няма.

    Рукапіс можна падаваць пад псеўданімам.

    Намінацыі:

    • Творы для дзяцей і падлеткаў: проза, паэзія, навукова-папулярныя тэксты, янг-эдалт і інш.;
    • Нон-фікшн: біяграфіі, мемуары, кнігі рэпартажаў, падарожніцкая літаратура, аўтафікшн і інш.;
    • Масавыя жанры: дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, меладрама і інш.

    Можна падаваць толькі завершаныя арыгінальныя рукапісы:

    • Напісаныя па-беларуску;
    • Або напісаныя на іншай мове, але перакладзеныя аўтарам(-кай) ці аўтарызавана перакладзеныя на беларускую.

    Не прымаюцца рукапісы, якія ўжо былі выдадзеныя і маюць ISBN, у тым ліку як электронная або аўдыякніга, а таксама выдадзеныя на іншых мовах.

    Рукапіс не павінен утрымліваць звестак пра аўтара(-ку): прозвішча, ініцыялы і іншыя пазнакі. Усе прынятыя рукапісы разглядаюцца журы ананімна.

    Журы вызначыць найлепшы рукапіс у кожнай з трох намінацый. Агульная колькасць пераможцаў(-ц) — не больш за тры.

    Выданне кніг будзе арганізавана на ўмовах тэндару для беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў.

    Таймлайн:

    • 13 ліпеня — 3 жніўня 2026 — прыём заявак;
    • Верасень — доўгі спіс;
    • Кастрычнік — кароткі спіс;
    • Лістапад — абвяшчэнне пераможцаў(-ц).

    Падача праз Google-форму конкурсу. Калі з загрузкай рукапісу нешта не атрымліваецца, яго можна даслаць на email: shuflyadych@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.