Fulbright Foreign Student Program 2027 — магістратура ў ЗША для беларусаў і беларусак (дэдлайн — 2 жніўня)
Праграма Фулбрайт адкрыла прыём заявак на навучанне ва ўніверсітэтах ЗША да двух гадоў для атрымання ступені магістра.

Напрамкі: эканоміка, права, журналістыка і масавыя камунікацыі, міжнародныя стасункі, дзяржаўнае кіраванне, грамадская ахова здароўя, экалагічная палітыка, адукацыя і іншыя.
Грант пакрывае:
- навучанне;
- авіябілеты;
- штомесячную стыпендыю;
- медычную страхоўку.
Падчас навучання ў ЗША таксама можна прайсці прафесійную стажыроўку.
Патрабаванні:
- беларускае грамадзянства;
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр або эквівалент);
- свабодная англійская мова (паўфіналіст_кі здаюць TOEFL);
- тры рэкамендацыйныя лісты.
Калі вы жывеце за мяжой, усё роўна абірайце Belarus у графе краіны пастаяннага пражывання. Сваю сітуацыю можна патлумачыць у форме.
Дэдлайн: 2 жніўня 2026 года.
Падаць заяўку можна тут
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў