• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты конкурс на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Media Resilience Lab (дэдлайн — 6 чэрвеня)

    Media Resilience Lab – новая двухгадовая праграма, скіраваная на ўмацаванне незалежнай расследавальніцкай журналістыкі ў Азербайджане, Беларусі, Расіі і іншых краінах Усходняга партнёрства.

    Фота: pexels.com

    Праграма падтрымлівае незалежных журналістаў праз мэтавае фінансаванне расследавальніцкіх медыяў, якія працуюць у выгнанні, дапамагаючы рэдакцыям наладжваць супрацоўніцтва і павялічваць уплыў ва ўмовах ціску. У межах Lab таксама прадугледжаныя практычныя трэнінгі па дата-журналістыцы, фактчэкінгу, лічбавай бяспецы, відэарэпартажах і сумесных расследаваннях, што спрыяе развіццю прафесійных навыкаў і ўстойлівых сетак узаемадзеяння ў доўгатэрміновай перспектыве. Праект прапануе стыпендыі і стажыроўкі з сістэмай настаўніцтва для медыяспецыялістаў рэгіёну.

    Што прапануюць

    1. Стыпендыю або стажыроўку тэрмінам ад 1 да 3 месяцаў для незалежных журналістаў з падтрымкай да 1 500 еўра на месяц
    2. Кансультацыйную і ментарскую падтрымку
    3. Онлайн-трэнінгі, а таксама магчымасць удзелу ў Летняй школе па расследавальніцкай журналістыцы і трансгранічным супрацоўніцтве ў 2027 годзе

    Хто можа падаць заяўку

    Медыяспецыялісты з Азербайджану, Беларусі, Расіі, іншых краін Усходняга партнёрства і Германіі, якія працуюць як у сваіх краінах, так і ў выгнанні, супрацоўнічаюць з рэдакцыямі ў эміграцыі або займаюцца трансгранічнай журналістыкай.

    Да ўдзелу запрашаюцца:

    1. журналісты і медыяпрацаўнікі ў выгнанні;
    2. рэпарцёры і рэдактары, якія працягваюць працу ўнутры краіны;
    3. маладыя журналісты з рэгіёну Усходняга партнёрства, зацікаўленыя ў стажыроўках, стыпендыях і структураванай ментарскай падтрымцы;
    4. журналісты з Германіі, якія шукаюць партнёраў – журналіста або медыяарганізацыю з краін Усходняга партнёрства – для сумеснага медыяпраекта.

    Як падаць заяўку

    Запоўніце заяўку на ангельскай мове. Неабходна ўключыць: кароткае апісанне праекту, метады працы, план публікацыі, пажаданыя тэмы для навучання, спасылкі на нядаўнія публікацыі або прыклады работ.

    Калі вас цікавіць стажыроўка або сумесная публікацыя, пазначце жаданае медыя.

    Тэмы праектаў могуць уключаць (але не абмяжоўваюцца)

    1. правы чалавека;
    2. экалагічныя праблемы;
    3. ваенныя злачынствы і абыход санкцый;
    4. правы карэнных народаў;
    5. дэзынфармацыю;
    6. замежныя інфармацыйныя маніпуляцыі і ўмяшанне.

    Дэдлайн

    Першы дэдлайн падачы заявак – 6 чэрвеня 2026 года, 18:00 (CET). Праекты павінны быць рэалізаваныя і апублікаваныя да канца 2026 года.

    Трэнінгі і Летняя школа (2027)

    Стыпендыяты і стажоры змогуць прыняць удзел у онлайн-трэнінгах у 2026 годзе, прысвечаных сторытэлінгу, дата-журналістыцы, метадам расследаванняў і фактчэкінгу. Таксама яны змогуць падаць заяўку на ўдзел у Летняй школе 2027 года з паглыбленай праграмай па сумеснай медыяпрацы.

    Кантакты

    Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: team@jinn-media.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.