• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд на закрытым пасяджэнні адхіліў апеляцыю журналісткі Ірыны Слаўнікавай

    Вярхоўны суд Беларусі 6 снежня разглядаў касацыйную скаргу абаронцаў Ірыны Слаўнікавай на рашэнне Гомельскага абласнога суда. Па выніках слуханняў, якія адбываліся ў закрытым фармаце, у пераглядзе справы ці змякчэнні прысуду было адмоўлена.  Вырак ранейшы – 5 гадоў калоніі.

    Інфармацыя пра пасяджэнне адносна далейшага лёсу Ірыны Слаўнікавай, асуджанай у жніўні на 5 гадоў зняволення, змешчана на сайце Вярхоўнага суда. Удакладняецца, што адвакаты журналісткі апратэстоўвалі два крымінальныя артыкулы, інкрымінаваныя ёй: 

    342 ч. 1 — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”;

    361 прым. 1 ч. 1 — “стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо ўдзел у ім”. 

    Аднак прызначаны на працэс суддзя Фёдар Чубкавец не знайшоў прававых падстаў, каб паставіць пад сумнеў рашэнне першай інстанцыі – Гомельскага абласнога суда. Такім чынам, прысуд застаецца ранейшым – 5 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, што да таго канстатаваў суддзя Мікалай Доля. Пры тым, што нават дзяржабвінавачанне першапачаткова прасіла на год меней.

    Пакаранне Ірына Слаўнікава адбывае ў СІЗА №3 горада Гомеля.

    Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку ў Егіпце. Спачатку сужэнцаў адправілі за краты пад адміністрацыйны арышт нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а затым за «дробнае хуліганства».

    Аляксандра праз 45 сутак адпусцілі, а Ірына пасля месячнага арышту на волю не выйшла — яе зрабілі падазраванай у крымінальнай справе па «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». А неўзабаве дадалі і новае абвінавачанне — «стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем».

    Следчы камітэт сцвярджаў: па-першае, “згаданая грамадзянка ўдзельнічала ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту 30 жніўня 2020 года”; па-другое, падчас расследавання крымінальнай справы нібыта атрыманыя доказы, што менавіта Ірына Слаўнікава была кіраўніцай «Белсата», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

    «…Объединила группу граждан, которые под ее управлением и контролем создавали и размещали экстремистские материалы на многочисленных польских медиаресурсах», формировала состав сообщества, распределяла роли, корректировала новостную повестку, материально обеспечивала и финансировала деятельность преступной группы», – зрабілі выснову ў ведамстве.

    Ірына Слаўнікава не абвяргала, што некалі насамрэч супрацоўнічала з тэлеканалам, брала ўдзел у праваабарончай праграме «Маю права». Але на момант затрымання ўжо працяглы час не супрацоўнічала з «Белсатам», а з’яўлялася штатнай адзінкай польскага тэлеканала TVP. Аднак ні на следства, ні на суд гэтыя аргументы не паўздзейнічалі.

    Сёлета на пачатку чэрвеня ў дачыненні да яе пачаўся судовы працэс, а 3 жніўня быў абвешчаны канчатковы вырак. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала журналістку палітычным вязнем.

    Паказальна, што Ірына Слаўнікава не мае журналіскай адукацыі, яна дыпламаваны эканаміст. Працавала па спецыяльнасці ў розных камерцыйных фірмах, а затым бухгалтарам у газеце «Беларуская маладзёжная», дзе і захапілася журналістыкай. 

    Калі ў 2007 годзе ў Польшчы быў створаны спадарожнікавы беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які беларускія ўлады па надуманых прычынах паслядоўна адмаўляліся рэгістраваць, Ірына Слаўнікава ўзялася за праваабарончы кантэнт.  

    Чытайце яшчэ:

    За інтэрв’ю – крымінальная справа і разгром кватэры

    Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Дар’і Лосік “за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”

    Кітай уводзіць цэнзуру «надзвычайнага ўзроўню» ў сувязі з пратэстамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці