374

Як рэдакцыям працаваць з аналітыкай дадзеных: новы курс ад Thomson Foundation

17.11.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Thomson Foundation падрыхтаваў для беларускіх медыйшчыкаў і медыямэнеджэраў беларускамоўны курс пра тое, як рэдакцыям працаваць з аналітыкай дадзеных, якія задачы можна вырашыць з дапамогаю розных аналітычных інструментаў і чым яны могуць дапамагчы медыям у прасоўванні кантэнту і налажванні сувязі з аўдыторыямі.

Курс быў распрацаваны Томашам Кларам з Fatchillimedia і адаптаваны для беларускіх медыйшчыкаў. Разам са сваёй камандай ён стварае і наладжвае пад запыты медыяў спецыялізаваныя інструменты візуалізацыі дадзеных.

У межах гэтага модуля можна будзе даведацца аб тым, як прымаць рашэнні, абапіраючыся на дадзеныя, а таксама якія падыходы і інструменты актуальныя сёння для аналітыкі. А таксама знайсці цікавыя беларускія прыклады і досвед беларускіх медыяў.

Курс выглядае як чат-бот, не зойме шмат вашага часу – усяго толькі паўгадзіны. Але будзе карысным не толькі для рэдактараў і SMM-спецыялістаў, але і для другіх медыйшчыкаў у вашай камандзе.

Вы знойдзеце курс ў Telegram - @TM35be_bot 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!