• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Kurt Schork Awards 2026 (дэдлайн — 14 чэрвеня)

    Kurt Schork Memo­r­i­al Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі. Гэтай узнагародай адзначаюць дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.

    Конкурс праводзіцца ў памяць аб амерыканскім фрылансеры Курце Шорке, які загінуў пры выкананні задання агенцтва Reuters у Сьера-Леонэ ў 2000 годзе

    Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў. Пераможцы атрымаюць грашовы прыз — 5000 долараў ЗША.

    Узнагароды ўручаюцца ў трох катэгорыях:

    • Free­lance Award: прызнанне працы журналістаў-фрылансераў, якія падарожнічаюць у зоны сусветных канфліктаў з вялікай асабістай рызыкай.
    • Local Reporter Award: прызнанне працы журналістаў з развіваючыхся краінаў, якія працуюць у складаных абставінах і пішуць пра падзеі на сваёй радзіме.
    • News Fix­er Award: прызнанне працы мясцовых журналістаў ці экспертаў, звычайна нанятых замежнымі карэспандэнтамі, чые рэкамендацыі і мясцовыя веды граюць жыццёва важную ролю ў забеспячэнні міжнароднага асвятлення падзей з цяжкіх, небяспечных ці варожых месцаў.

    Удзельнікі прэмій Local Reporter і Free­lance Awards павінны прадаставіць па тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд  з 1 чэрвеня 2025 года па 14 чэрвеня 2026 года. Патрабуецца пераклад на англійскую мову, калі арыгінальныя артыкулы апублікаваныя на іншай мове.

    Апошні тэрмін падачы заявак — 14 чэрвеня 2026 года.

    Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.