• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лабараторыя па штучным інтэлекце ад JournalismAI (дэдлайн — 7 чэрвеня)

    Праграма Jour­nal­is­mAI Strat­e­gy Lab адкрыла прыём заявак для журналістаў і медыяспецыялістаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта бясплатная пяцітыднёвая анлайн-праграма, прысвечаная выкарыстанню штучнага інтэлекту ў журналістыцы.

    Фота: pexels.com

    Праграма распрацавана камандай Jour­nal­is­mAI з Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук (LSE) і падтрымліваецца ініцыятывай Google News .

    Навучанне будзе праходзіць анлайн з 6 ліпеня да 7 жніўня 2026 года. Праграма ўключае два жывыя заняткі на тыдзень — лекцыі па аўторках і практычныя воркшопы па чацвяргах, а таксама індывідуальныя заданні. Удзельнікі будуць прысвячаць навучанню каля пяці гадзін на тыдзень.

    Праграма складаецца з пяці модуляў:

    • ШІ ў практыцы: канцэпцыі і прымяненне;
    • інструменты, дадзеныя і працоўныя працэся;
    • генератыўны ШІ для медыя;
    • рызыкі, этыка і рэдакцыйнае кіраванне;
    • распрацоўка ўласных AI-праектаў для рэдакцый.

    Па выніках праграмы ўдзельнікі атрымаюць практычны досвед працы з AI-інструментамі, распрацуюць план або праект для сваёй рэдакцыі, а таксама далучацца да міжнароднай сеткі калег.

    Хто можа ўдельнічаць

    Журналісты і медыяспецыялісты, якія працуюць у рэдакцыях краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы могуць падаць заяўку на гэту праграму.

    Удзельнікі павінны свабодна валодаць англійскай мовай. Тэхнічныя навыкі і досвед праграмавання не патрабуюцца.

    Фрылансеры не могуць падавацца, неабходна быць супрацоўнікам рэдакцыі.

    Арганізатары аддаюць перавагу кандыдатам, якія змогуць укараняць атрыманыя веды ў сваіх медыя.

    Як падаць заяўку

    Даведацца больш пра праграму і падаць заўку праз анлайн-форму можна на сайце арганізатараў.

    Дэдлайн падачы заявак — 7 чэрвеня 2026 года, 23:59 GMT.

    Таксама арганізатары правядуць дзве інфармацыйныя анлайн-сесіі, каб падрабязна расказаць пра праграму і адказаць на пытанні:

    • 28 траўня ў 15:00 EEST;
    • 3 чэрвеня ў 17:00 EEST.

    Па пытаннях можна звяртацца да кіраўніка праграмы Лвазі Масека (Lwazi Maseko) па адрасе lwazi@journalismai.info

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
    03.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.