Конкурс для фатографаў Deloitte Photo Grant 2026 (дэдлайн — 14 чэрвеня)
Deloitte Photo Grant — гэта міжнародная прэмія, якая праводзіцца сумесна з Міланскай трыенале пад кіраўніцтвам вядомага артмэнэджэра Дэніса Курці. Грант заснаваны ў 2023 годзе і пазіцыянуеца як адна з найбуйнейшых узнагарод за фатаграфію ў сферы сучаснага мастацтва.

Фота: Newsha Tavakolian / deloittephotogrant.com
Конкурс мае на мэце візуальна задакументаваць штодзённую барацьбу за прасоўванне правоў чалавека і, адначасова, за непрыманне ўсіх формаў дыскрымінацыі.
Тэма 2026 года — «Блізкасць» (Proximities). Фатографаў запрашаюць даследаваць розныя вымярэнні блізкасці — сацыяльныя, эканамічныя і рэляцыйныя, каб выявіць сувязі, якія захоўваюцца, нягледзячы на расколы сучаснага жыцця. Тэма таксама заахвочвае да роздуму пра тое, што аб’ядноўвае супольнасці, нягледзячы на ціск сучаснасці, і як фатаграфія можа зрабіць гэтыя формы блізкасці і дыстанцыі больш зразумелымі.
У межах Deloitte Photo Grant ёсць дзве катэгорыі: намінацыі, дзе журы самастойна абірае удзельнікаў, і адкрыты конкурс.
На адкрыты конкурс могуць падавацца фатографы ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць ідэю новага фотапраекта або ўжо працуюць над праектам і маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы для яго завяршэння ці развіцця.
Пераможца атрымае грант у памеры да 25 000 еўра на стварэнне фотапраекта на сацыяльна важныя тэмы. А таксама зможа прадставіць свае працы на міжнародным узроўні і далучыцца да выставы Triennale Milano у кастрычніку 2026 года.
Для падачы заяўкі неабходна прадаставіць:
- апісанне праекта і падрабязную ацэнку бюджэту;
- партфоліо з да 10 здымкаў;
- рэзюмэ;
- рэкамендацыйны ліст.
Дэдлайн падачы заяўкі — 14 чэрвеня 2026 года.
@bajmedia