• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста Алеся Любянчука вінаватым па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

    Алесю прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць выраку. БАЖ лічыць прысуд Алесю Любянчуку помстай за шматгадовую прафесійную дзейнасць і патрабуе вызвалення яго і іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца ў несвабодзе з‑за палітычнага пераследу!

    У Беларусі за кратамі – 32 журналісты. Больш за 400 журналістаў вымушаныя былі пакінуць сваю краіну. Аднак інфармацыю схаваць сёння немагчыма.

    26 траўня 2022 года Алеся Любянчука затрымалі ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна, дзе ён жыў апошнім часам. У 2020 годзе Любянчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у ізалятары ў Баранавічах.

    Апошнім часам Алесь Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёна.

    Чытайце яшчэ: 

    Чарговы суд, чарговы журналіст… Канвеер не спыняецца

    SEO на беларускай мове. Як прафесійным медыям выціснуць прапагандыстаў з топа Google і Яндэкс і зарабіць?

    Мінінфарм аб’явіў чэмпіянат сярод журналістаў па… нарыхтоўцы дроў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці