1085

Журналістаў запрашаюць на прэс-канферэнцыю!

07.06.2016 Крыніца: Даcлана арганізатарамі

7 чэрвеня ў 10.30 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю з нагоды пачатку маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел адзін з каардынатараў кампаніі, старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак і эксперт кампанііі, прадстаўнік закрытага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 7 чэрвеня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, кв. 26. Пачатак – у 10.30.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com

*“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і РПГА “БХК”, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра ход выбарчай кампаніі і вынікі маніторынгу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!