829

Журналісты Грэцыі абвясцілі страйк

24.10.2017 Крыніца: Паводле vesti.ru

У Грэцыі журналісты абвясцілі страйк. Яны маюць намер два дні не перадаваць навіны.

Прычына ў мерах эканоміі грэчаскіх уладаў і крэдытораў, якія фінансуюць сферу СМІ. Вядучыя медыйныя прафсаюзы патрабуюць захаваць сістэму сацыяльнага страхавання, дзякуючы якой журналісты атрымліваюць дадатковыя пенсіі і медыцынскую дапамогу.

Да пратэсту далучыліся інтэрнэт-сайты, работнікі радыё і тэлебачання.

Гэта ўжо трэцяя забастоўка за месяц. Заяву падпісалі Саюз журналістаў штодзённых афінскіх газет, Саюз журналістаў перыядычнага  электроннага друку, прафсаюзы журналістаў Салонікаў, Македоніі і Фракіі.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!