• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зрабіць Беларусь бачнай. Як нямецкі медыяпраект працуе з беларускай тэматыкай. Сустрэча з Інго Пэтцам — 30 студзеня, Вільня

    Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць у Вільні адкрытую сустрэчу з Інго Пэтцам — журналістам і рэдактарам, які ў нямецкім медыяпраекце dekoder адказвае за ўсё, што звязана з Беларуссю.

    Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя, культурніцкай і грамадзянскай супольнасці.  Мы ладзім даволі шмат мерапрыемстваў анлайн, таму ў гэты раз вырашылі запрасіць калег на сустрэчу менавіта афлайн.

    Для калег з іншых гарадоў на сайце БАЖ абавязкова будзе канспект сустрэчы.

    Калі, дзе:

    • аўторак, 30 студзеня, 18.00;
    • Гасцёўня нашых партнёраў Беларускай Рады культуры (Vil­nius, Šv. Igno­to g.5).

    Пагаворым пра тое:

    • як нямецкія СМІ (не)асвятляюць беларускае пытанне;
    • чаму аўдыторыі нямецкамоўных краін варта больш ведаць пра Беларусь і лепей яе разумець;
    • як працуе dekoder — унікальны медыяпраект, які ва ўмовах дэфіцыту інфармацыі пра Беларусь устойліва трымае ў фокусе беларускую павестку;
    • чаму ўсё гэта так важна для беларусаў.

    Уваход вольны, але просім зарэгістравацца, каб мы ведалі, колькі гасцей чакаць.

    РЭГІСТРАЦЫЯ НА СУСТРЭЧУ

    Інго Пэтц — як журналіст і публіцыст займаецца Усходняй Еўропай (і асабліва Беларуссю) больш за 25 гадоў. Акрамя журналісцкай дзейнасці, ён арганізоўваў канцэрты для беларускіх музыкаў і літаратурныя чытанні для беларускіх пісьменнікаў. Удзельнічаў у адукацыйных журналісцкіх праектах у Беларусі і Ўкраіне.

    Анлайн-платформа dekoder.org — гэта мост паміж нямецкімі і незалежнымі расійскімі і беларускімі СМІ, а таксама гайд па грамадскіх дыскусіях у гэтых краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці