• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да адміністратара Telegram-канала “Мосты для жизни” прыйшлі супрацоўнікі міліцыі

    Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС 15 ліпеня правялі агляд жылля ў аднаго з адміністратараў Telegram-канала “Мосты для жизни” Аляксандра Мілюка.  У выніку следчых дзеянняў міліцыянты забралі ў яго мабільны тэлефон.

    Аляксандр Мілюк / фота har­o­d­ni­aspring.org

    Паводле Мілюка, агляд яго дома, які знаходзіцца ў вёсцы Вялікія Сцепанішкі Мастоўскага раёна, праваахоўнікі праводзілі ў межах праверкі па крымінальнай справе за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

    Пастанову на агляд “з мэтай выяўлення матэрыяльных аб’ектаў, якія маюць значэнне для справы”, падпісаў пракурор Мастоўскага раёна Міхаіл Разуваеў.

    Падставай для правядзення следчых дзеянняў сталі накіраваныя 6 ліпеня ў райаддзел Следчага камітэта заявы двух супрацоўнікаў міліцыі: намесніка начальніка Мастоўскага РАУС Аляксея Літаша і начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі гэтага ж райаддзела Яўгена Кудрашова.

    Міліцыянты заяўляюць, што Мілюк нібыта 3 ліпеня змясціў у Telegram-канале “Мосты для жизни” відэа, у якім публічна выказвае ў дачыненні да іх некарэктныя выразы з‑за распачатай на яго адміністрацыйнай справы за дробнае хуліганства. І патрабуюць прыцягнуць яго да адказнасці за знявагу гонару і асабістай годнасці як супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.

    Характэрна, што ў гэтым Telegram-канале на ўказаную заяўнікамі дату відэа адсутнічаюць.

    У выніку правядзенага агляду супрацоўнікі міліцыі вынялі ў Аляксандра Мілюка мабільны тэлефон. Таксама стала вядома, што адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго прыпынілі.

    Аляксандр Мілюк — шматдзетны бацька, гадуе траіх дзяцей. Апроч адміністравання Telegram-канала таксама з’яўляецца чальцом ініцыятыўнай групы кандыдата на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці