• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Далі 5 хвілін на зборы». Затрымалі Дзмітрыя Семчанку, які на знак пратэсту сышоў з прэзідэнцкага пулу ў жніўні

    Прыкладна а 16:30 у кватэру да былога журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанкі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі мужчыну, гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіла ягоная жонка Юлія.

    «Быў адзін мужчына не ў форме, а таксама 2—3 чалавекі ў масках. У нас дома маленькае дзіця, але яны сябе паводзілі карэктна, дзіця не напалохалі. Далі пяць хвілін сабрацца і павезлі ў Фрунзенскі РУУС. Сказалі, што будуць правяраць, ці ўдзельнічаў муж у несанкцыянаваных акцыях», — сказала «НН» Юлія Семчанка.

    Дзмітрый Семчанка да жніўня 2020 года працаваў на тэлеканале АНТ, быў у прэзідэнцкім пуле. Аднак пасля падзей 9—12 жніўня вырашыў сысці з тэлеканала.

    «Маўчаць — значыць памерці. Калі я ўбачыў, як знішчаюць беларускі народ — зразумеў, што ўжо ніколі не змагу маўчаць пра гэта. Інакш буду жывым трупам!» — напісаў ён у сваім інстаграме.

    У ліпені гэтага года Семчанка зняўся ў фільме пра журналістаў, якія працуюць з Лукашэнкам, «Прэзідэнцкі пул.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці