• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дэмакратычныя краіны запатрабавалі ад Беларусі выконваць абавязацельствы па абароне свабоды СМІ

    “Урад, які забараняе свабодныя СМІ, — гэта ўрад, які не давярае свайму народу праўду”, — гаворыцца ў заяве да Сусветнага дня свабоды друку, з якой 3 траўня выступіў шэраг дыпламатычных місій дэмакратычных краін, што працуюць у Беларусі.

    Фота: БАЖ

    На сваіх старонках у сацыяльных сетках заяву апублікавалі прадстаўніцтва Еўрасаюза, а таксама амбасады асобных краін ЕС (напрыклад, ГерманііЛітвыШвецыі ды інш.), дыпмісія Вялікабрытаніі.

    “У 2025 годзе Беларусь займае 166‑е месца са 180 краін у рэйтынгу Сусветнага індэкса свабоды прэсы, — гаворыцца ў заяве. — Журналісты і работнікі СМІ сістэматычна падпадаюць пад пераслед, іх саджаюць у турму на падставе сфабрыкаваных абвінавачанняў, а іх сем’і і сябры зазнаюць пераслед. Ім выносяцца бесчалавечныя выракі — да 14 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу”.

    “Мы патрабуем, каб Беларусь выконвала свае міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнні свабоды і незалежнасці прэсы. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя”, — адзначылі бакі, якія далучыліся да заявы.

    Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Сусветны дзень свабоды друку заклікала падтрымаць незалежных журналістаў.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у Сусветны дзень свабоды прэсы запатрабавала ад уладаў у Мінску вызваліць супрацоўнікаў медыя, якія знаходзяцца за кратамі.

    «Ціхія і мужныя героі, яны займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы». Палітыкі і медыйшчыкі замежжа — пра зняволеных журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026

    «Рэпрэсіі ў дачыненні працаўнікоў СМІ ўзмацніліся на фоне вызвалення іншых асоб». Справаздача ААН аб правах чалавека ў Беларусі

    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.