• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзень палітвязняў: за кратамі працягваюць заставацца трое гомельскіх журналістаў

    У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі спіс палітзняволеных зноў павялічыўся: да 1393 чалавек. «Штодзень» нагадвае пра гомельскіх журналістаў, якія працягваюць знаходзіцца за кратамі.

    Праваабаронцы «Вясны» на акцыі салідарнасці з гомельскімі журналістамі. Фота: з сайта homeldays.org

    1. Андрэй Толчын

    Суд прызнаў журналіста Толчына вінаватым паводле ч. 1 арт. 361–4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), паведамляе «Беларуская Асацыяцыя Журналістаў». У сакавіку яму прысудзілі два з паловай гады калоніі.

    Яго можна падтрымаць лістамі: СІЗА №3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1. У хуткім часе чакаецца разгляд апеляцыі.

    1. Ларыса Шчыракова

    Ларысу Шчыракову затрымалі ў Гомелі 6 снежня 2022 года і выставілі абвінавачванні паводле ч.1 крымінальнага артыкула 369 за «дыскрэдытацыю Беларусі», а яе сына забралі ў прытулак. На шчасце, праз нейкі час хлопца перадалі бацьку – былому мужу Ларысы.

    Яе асудзілі да 3,5 гадоў турэмнага зняволення паводле абвінавачвання ў “падтрымцы экстрэмісцкай дзейнасці” (арт.361–4) і “дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь” (арт. 369–1). Улады змясцілі яе сына ў прытулак. Аднак цяпер дзіця знаходзіцца ў бяспецы са сваім бацькам.

    Падтрымаць лістамі: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

    1. Яўген Меркіс

    Яўген — журналіст, які працаваў на Гомельшчыне карэспандэнтам некалькіх незалежных СМІ. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Яўген засяродзіўся на краязнаўстве.

    У верасні 2022 г. яго самога затрымалі, а пазней асудзілі на 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса).

    Падтрымаць лістамі: ПК №17, 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, вул. 1‑я Завадская, 8

    Акрамя таго, у гомельскай жаночай калоніі адбываюць пакаранне ўсе палітзняволеныя журналісткі: Ірына Слаўнікава, Ірына Леўшына, Валерыя Касцюгова, Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Ксенія Луцкіна, Кацярына Бахвалава (Андрэева). А таксама жонка блогера Ігара Лосіка Дар’я.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці