• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эстафета добрых спраў будзе працягвацца і ў 2018-ым годзе

    За мінулы год было здзейснена каля 20 спраў у 11 гарадах Беларусі, у якіх задзейнічалі больш за 100 чалавек.

    У канцы снежня 2016 года «БАЖ» запусціў Эстафету добрых спраў, якая ставіла за мэту актывізацыю дзейнасці сяброў рэгіянальных суполак, піяр добрага іміджу арганізацыі і гартаванне карпаратыўнага духу між чальцамі асацыяцыі.

    За год было здзейснена каля 20 спраў у 11 гарадах Беларусі, у якіх задзейнічалі больш за 100 чалавек. Гэта былі дабрачынныя акцыі, прыборкі памятных месцаў, выдавецкая дзейнасць, літаратурныя конкурсы з прызамі, а таксама арганізацыя народных святаў. Пра ўсе праведзеныя мерапрыемствы можна прачытаць у адпаведным раздзеле «Эстафета добрых спраў».

    У канцы 2017-га года на фінальнай сустрэчы лідарскага курса БАЖ удзельнікі вырашылі, што эстафета сталася цудоўнай ідэяй, якую варта працягнуць яшчэ на год. Таму ўсе разам чакаем новых добрых спраў, запрашаем калег быць больш актыўнымі, і з пазітывам глядзець у будучыню.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці