• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўракамісія ўмяшаецца ў скандал з польскім законам аб СМІ

    Еўракамісія мае намер узяць пад кантроль сітуацыю ў Польшчы вакол прынятага закона аб СМІ.

    Пра гэта ў інтэрв’ю Frank­furter All­ge­meine Son­ntagszeitung заявіў еўракамісар па лічбавай эканоміцы і грамадству Гюнтэр Отынгер.

    «Ёсць шмат аргументаў на карысць таго, каб задзейнічаць прававы механізм ЕС і паставіць Варшаву пад назіранне», — заявіў ён.

    Па словах Отынгера, Еўракамісія разгледзіць гэтае пытанне на сваім бліжэйшым пасяджэнні 13 студзеня.

    Нагадаем, 1 студзеня была прынята новая рэдакцыя закона, які рэгулюе дзейнасць дзяржаўных СМІ.

    Так, прынятыя папраўкі да закона, прапанаваныя дэпутатамі кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», прадугледжваюць сярод іншага датэрміновае сканчэнне паўнамоцтваў членаў праўлення і назіральнага савета Польскага тэлебачання і Польскага радыё.

    Законам прадугледжваецца, што членаў праўлення і назіральнага савета дзяржаўных СМІ будзе зацвярджаць міністр дзяржказны.

    Такім чынам, закон адмяняе магчымасць правядзення конкурсаў на гэтыя пасады. Акрамя таго, зменамі ў закон прадугледжваецца скарачэнне колькасці членаў праўлення і назіральнага савета дзяржаўных медыя.

    З крытыкай новага закона выступілі АБСЕ, Еўрапейскі вяшчальны саюз і Асацыяцыя журналістаў.

    2 студзені стала вядома аб адстаўцы кіраўнікоў некалькіх польскіх тэлеканалаў ў знак пратэсту супраць узмацнення кантролю над дзяржаўнымі СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці