• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм Белсату «Святая вада» ўзнагароджаны на польскім конкурсе Dokument.pl

    Дакументальны фільм «Святая вада» (Holy Water) рэжысёра Андрэя Куцілы і вытворчасці Белсату адзначаны прэміяй у польскім конкурсе Dokument.pl.

    Фільм «Святая вада» зняты 19 студзеня ў Кіеве, за 36 дзён да поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Працу ўзнагародзілі за «незвычайную інтуіцыю, якая дазволіла нам стаць сведкамі і пашырыць погляд на шлях гісторыі, які бязлітасна разгортваецца».

    Аўтар паказаў, як святкуюць Вадохрышча ў адным з раёнаў Кіева. Традыцыйна ў гарадскім возеры робяць палонку, каб акунуцца ў ваду.

    У «Святой вадзе» захавана тое, як людзі становяцца ў чаргу да палонкі. На беразе чутны звон званоў праваслаўнай царквы. Буйным планам паказаныя людзі розных узростаў. Яны трохі перагаворваюцца і спакойна сустракаюць адно з самых важных святаў у праваслаўных вернікаў. Праз гэтыя вобразы аўтар расказвае пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.

    Фільм атрымаў у Італіі прэмію Per­So Short і адмысловую згадку Per­So Short Jail, а таксама ўзнагароджаны на польскім конкурсе Fes­ti­w­al Mediów. Człowiek w Zagroże­niu.

    Пакуль стужка дасяжная толькі на фестывалях. Пазней яна з’явіцца на нашым YouTube-канале «Белсат.DOC».

    Чытайце яшчэ:

    Выйшла аўдыякніга «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Тры кнігі ад паэткі Сабыны Брыло

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці