• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм пра палітзняволеных беларускіх журналістак — прызёр Freedom Film Festival

    Фільм Мары Тамковіч "Na żywo" ("У жывым эфіры") узяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival. Стужка грунтуецца на гісторыі журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, якія трапілі ў турму за сваю працу, піша Euroradio.

    Кінафэст прайшоў у польскім Радаме. Пра галоўны прыз паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэжысёрка Мара Тамковіч.

    Раней стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду на фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні, а таксама была прызнанай найлепшай на польска-чэшскім конкурсе ZOOM-ZBLIŻENIA.

    Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна Мара Тамковіч завяршыла працу над новай стужкай — “Краіна пад шэрым небам”. Фільм таксама прысвечаны тэме палітвязняў.

    Чытайце яшчэ: 

    «Ніхто не ведае, чаму ён у Жодзіне». 58 дзён няма інфармацыі пра журналіста Дзяніса Івашына

    Год таму Кацярыне Андрэевай дадалі новы тэрмін — стала ў чатыры разы больш за першапачатковы

    «Грымёра няма, навучыўся фарбавацца сам». Вядоўца «Наша Ніва.News» пра асаблівасці працы, прагляды і хейт у каментарах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці