• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фрылансеру пагражалі нібыта з Канады, але хто — міліцыя ўстанавіць не можа

    Гомельская міліцыя не знайшла асобаў, якія дасылалі пагрозы журналісту-фрылансеру Кастусю Жукоўскаму і яго грамадскаму абаронцу Леаніду Судаленку.

    Сумесную заяву фрылансера і праваабаронцы УУС Гомельскага аблвыканкама перанакіравала ў Чыгуначны РАУС Гомеля. Першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Міхаіл Прывалаў у лісце на імя Судаленкі паведаміў: выяўлена, што 27.11.2018 ад невядомай асобы на паштовую скрыню Судаленкі з электроннага адраса g3dc13+16xgh0e88lcgk@guerrila/mail.com  адпраўлены ліст “некарэктнага зместу”. Аднак “устанавіць асобу, якая накіравала ліст на адрас Вашай электроннай паштовай скрыні, не ўяўляецца магчымым”.   

    Паводле міліцэйскага начальніка, шляхам маніторынгу выяўлены толькі “інтэрнэт-рэсурс www.guerrillamail.com/ru, зарэгістраваны ў Канадзе, з выкарыстаннем якога любы карыстальнік сеткі Інтэрнэт мае магчымасць адпраўляць электронныя лісты з часовай электроннай паштовай скрыні (скрыня сапраўдная цягам 60 хвілін, рэгістрацыя на дадзеным Інтэрнэт-рэсурсе не патрабуецца)”.

    Паказальна, што Прывалаў згадвае толькі ліст “некарэктнага зместу” на імя Судаленкі, у якім было напісана: “Думай галавою каго абараняеш, свядомы ўсё роўна ў армію пойдзе як міленькі”. А пра сапраўдную пагрозу Жукоўскаму суцэльнае маўчанне, быццам яе і не было. Між тым зламыснік даслаў персанальна журналісту-фрылансеру ліст наступнага зместу: “Косця, альбо на нары, альбо ў армію. Рыхтуйся. Беражы сябе, а то ў арміі ўсякае бывае, ды і на нарах таксама”.

    У той дзень, калі прыйшла згаданая пагроза, Жукоўскі мусіў з’явіцца ў ваенкамат для складання пратакола на падставе артыкула 24.6 КаАП – ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс.

    Адміністрацыйную справу супраць Жукоўскага распачаў намеснік начальніка мабілізацыйнага аддзела Захар Смірноў з той прычыны, што ён не прыйшоў на чарговую медычную камісію.

    Жукоўскі падаў заяву гарадскому ваеннаму камісару, паколькі лічыць, што  ваенкамат выкарыстоўваюць як інструмент для перашкоды фрылансерскай працы. Справа ў тым, што ўлетку медычная камісія прызнала Кастуся годным для ваенных збораў з невялікімі абмежаваннямі, але ў “партызаны” яго так і не накіравалі.

    Пасля заявы на імя ваенкама мабілізацыйны аддзел спыніў адміністрацыйную справу супраць Жукоўскага. Не высветлена толькі асоба, якая даслала пагрозу жыццю і здароўю журналісту-фрылансеру.

    “Міліцыя хутка знаходзіць тых, хто негатыўна адазваўся пра вышэйшых кіраўнікоў краіны альбо перапосціў інфармацыю пра нейкую забароненую суполку. А калі ж звычайнаму грамадзяніну пагражаюць, то гэта ахоўнікам парадку высветліць не ўдаецца. Пагрозы аказваецца зыходзяць то з Канады, то з Вялікай Брытаніі. Смешна. Быццам недзе ў Канадзе ведаюць, што ваенкамат беспадстаўна цягае мяне на камісію, ці што міліцыя пераследуе мяне за фрылансерства”, – заявіў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці