• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны ідэолаг Віцебскай вобласці дазволіла праўладным журналістам сваволіць

    «Свавольце, на тое вы і журналісты». Сказала галоўны ідэолаг Віцебшчыны рэгіянальным праўладным журналістаў вобласці падчас так званай лятучкі ў Браславе. Некалькі дзён таму ўлады там сабралі галоўных рэдактараў дзяржаўных газет Віцебскай вобласці, іх намеснікаў ды іншых журналістаў.

    Як распавёў сайт «Міёрскія навіны», начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая адзначыла, што асноўная частка насельніцтва атрымлівае інфармацыю праз сацыяльныя сеткі, дзе аўдыторыя ў параўнанні са жніўнем 2022 года вырасла на 13%.

    Паводле яе слоў, на сёння газеты Віцебшчыны маюць 366 тысяч падпісчыкаў.

    Трэба адзначыць, што ў значнай сваёй частцы гэта прымусовая падпіска, бо ўлады выкарыстоўваюць у гэтай справе свой дзяржаўны апарат. Прытым што цяпер амаль няма ніякай канкурэнцыі, бо ўсе незалежныя медыя разграмілі і зрабілі «экстрэмісцкімі».

    Чыноўніца зазначыла, што рэйтынг у сацыяльных сетках некалькі гадоў запар утрымлівае «Аршанская газета», быццам прырост за год у яе склаў 12 тысяч чалавек, і яна гучна заяўляе пра сябе ў Tik­Tok. Навіцкая заклікала актыўна асвойваць гэтую нішу і іншыя праўладныя СМІ Віцебшчыны.

    — Свавольце, на тое вы і журналісты, каб па-рознаму падаваць матэрыял. Кожны жыхар рэгіёна можа знайсці свой інфармацыйны рэсурс, адкуль будзе чэрпаць інфармацыю. Вы абавязаныя насыціць інфаполе цікавым, патрэбным дзяржаўным парадкам дня. У вас павінна быць добрая журналісцкая рызыка. Жадаю, каб гонар за ваш прадукт заўсёды перапаўняў вас, — заклікала галоўны ідэолаг Віцебшчыны.

    Праўладныя журналісты абмеркавалі таксама іншыя актуальныя для іх пытанні: як публікацыя крытыкі павінна прыводзіць да вырашэння праблемы, аб аператыўнасці падачы інфармацыі, узаемадзеянні паміж Полацкім пагранатрадам і рэгіянальнымі СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі.

    А таксама яны гаварылі пра хлусню і дэзінфармацыю.

    Чытайце яшчэ:

    Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў заблакавалі ў Расіі

    Смаргонскага былога журналіста пакаралі за «экстрэмізм»

    У Івацэвічах рэдактара незалежнага інтэрнэт-рэсурсу выклікалі «на размову» ў міліцыю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці