• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Газету «Автодайджест» прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    Рашэнне пра гэта прыняў 7 сакавіка суд Партызанскага раёна Мінска. У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі звесткі пра гэта з’явіліся толькі праз пяць дзён.

    автодайджест газета 
belkiosk

    Аўтадайджэст. Выява: belkiosk.by

    Для рэдакцыі «Автодайджеста» гэта таксама стала нечаканасцю — там усе пяць дзён не ведалі пра судовае рашэнне.

    «Газета распаўсюджвалася, сайт абнаўляўся. Ва ўладаў не было пытанняў да працы рэдакцыі. Разам з тым, незадоўга да адзінага дня галасавання па выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, прыкладна 16 лютага, галоўны рэдактар і заснавальнік «Автодайджеста» Анатоль Шаўчэнка быў затрыманы і потым арыштаваны на 12 сутак, нібыта за хуліганства», — паведаміла рэсурсу «Позірк» крыніца, знаёмая з сітуацыяй вакол выдання. 

    У дакуменце Мінінфарма «Автодайджест» згаданы як «сродак масавай інфармацыі», пра сайт выдання не сказана нічога, і ён працягвае абнаўляцца. Рэдакцыйных каментароў з нагоды занясення ў «экстрэмісцкі» спіс там няма.

    «Автодайджест» — гэта інфармацыйна-рэкламнае выданне, якое выдаецца са снежня 1996 года і выходзіць раз на месяц накладам 10 000 асобнікаў.  Яго можна набыць праз падпіску і ў шапіках «Белсаюздруку». У Мінску газета распаўсюджваецца бясплатна праз сетку АЗС «Лукойл», «Беларуснафта», сеткі СТА, а таксама ў некалькіх бізнес-цэнтрах.

    На сайце выдання пазначана, што рэдакцыя прасоўвае ідэю бяспечных паводзінаў на дарогах. З 2004 года «Аўтадайджэст» праводзіць штогадовую рэспубліканскую акцыю «Спартсмены — за бяспеку дарожнага руху».

    Згодна дзеючаму беларускаму заканадаўству, распаўсюд і захоўванне матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць як для выдаўцоў, так і для карыстальнікаў паводле арт. 19.11 КаАП. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць штраф, грамадскія работы альбо адміністрацыйны арышт з магчымай канфіскацыяй на карысць дзяржавы сродку правапарушэння (звычайна гэта тэлефон ці ноўтбук). 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці