• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкая раёнка адарыла паштальёнаў прасамі

    Глыбоцкая раённая газета «Веснік Глыбоччыны» ўручыла паштальёнам прасы і напісала пра гэта артыкул. Галоўны рэдактар Андрэй Панкрат паведаміў, што гарадскія, сельскія паштальёны, грамадскія распаўсюднікі — гэта першыя памочнікі ў арганізацыі падпіскі на газету.

    Фота: vg-gazeta.by

    Цяпер як раз ідзе актыўная агітацыя паштовай падпіскі на раёнкі Віцебскай вобласці.

    «Рэдакцыя, у сваю чаргу, імкнецца забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для правядзення падпісной кампаніі. Адна з форм такой працы — аб’ява конкурсу сярод сельскіх, гарадскіх паштальёнаў і грамадскіх распаўсюднікаў», — кажа Панкрат.

    Па выніках падпіскі на першы квартал і першае паўгоддзе 2024 года пераможцамі конкурсу сталі: паштальён вёскі Зябкі Алена Грэміцкіх, гарадскі паштальён Людміла Рымкевіч і грамадскі распаўсюднік Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых Алена Маісеева. За гэта ім уручылі электрапрасы.

    Як піша сайт «Веснік Глыбочыны», пераможцы быццам у адзін голас цвердзяць, што глыбачане найперш выпісваюць раённую газету, а ўжо потым усе астатнія выданні, і што лепшай крыніцы інфармацыі пра жыццё Глыбоччыны не знайсці. Паводле паштальёна Алены Грыміцкіх, сабраць падпіску на раёнку не складае асаблівай цяжкасці.

    «Зразумела чаму — таму што ніякай альтэрнатывы ўжо не засталося. У раёне ды ўвогуле ў краіне знішчылі ўсе незалежныя выданні, а раёнку прымушаюць выпісваць усіх працаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Ды і ў пенсіянераў выбару больш няма. Тыя, хто раней выпісваў і купляў даволі папулярную ў раёне незалежную газету “Вольнае Глыбокае”, зрабіць гэта ўжо не могуць», — заўважаюць глыбачане.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці