• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзякуючы працы БАЖ Journalism Bootcamp у Празе адкрыты і для беларусаў_к (дэдлайн — 26 красавіка)

    Journalism Bootcamp прапануе маладым журналістам і журналісткам прайсці навучанне ў летніку ў Чэхіі. Працоўная мова — англійская. Дзякуючы намаганням БАЖ, гэта стажыроўка стала дасяжная і для беларусаў_к.

    27 сакавіка Рада Journalism Bootcamp дадала беларусаў у спіс патэнцыяльных удзельнікаў праграмы

    Што здарылася?

    Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў заўважылі, што існуе праграма летняй школы журналістыкі для моладзі краін Усходняга партнёрства, аднак у пераліку краін-удзельніц не было Беларусі. Калегі звярнуліся ў БАЖ з пытаннем, ці можна паспрабаваць выправіць гэтую сітуацыю.

    — БАЖ лічыць сваім безумоўным прыярытэтам спрыянне калегам, таму мы ўступілі ў камунікацыю з арганізатарамі праграмы Journalism Bootcamp і падрабязна патлумачылі важнасць беларускага незалежнага медыясектара і гэтай праграмы для маладых беларускіх журналістаў і журналістак, — гаворыць намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі

    На гэтым тыдні адбылося пасяджэнне Рады праграмы, якое прыняло рашэнне змяніць правілы і дазволіць падавацца на праграму і нашым суайчыннікам_цам.

    Пра якую праграму ідзе размова?

    Міжнародная летняя школа Journey — гэта дзесяцідзённы інтэнсіўны курс у Празе (Чэхія). Летнік прапануе ўнікальную магчымасць даведацца пра найноўшыя метады і тэндэнцыі ў медыя праз семінары, майстар-класы і практычныя заняткі.

    Журналісцкую праграму выкладаюць вядучыя прафесіяналы з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, уключаючы CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, Associated Press і іншыя. Шэраг нашых выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.

    Для каго прызначана праграма?

    • Студэнты факультэтаў журналістыкі і сродкаў масавай інфармацыі, якія скончылі як мінімум два семестры ўніверсітэта/каледжа і маюць зацікаўленасць у працы ў сферы журналістыкі.
    • Студэнты з іншых дысцыплін, якія маюць досвед працы ў журналістыцы або дэманструюць моцную матывацыю стаць журналістамі.
    • Свабоднае валоданне англійскай мовай з’яўляецца патрабаваннем праграмы.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Падкрэслім: так як беларусаў_к толькі зараз уключылі ў праграму, то, дзякуючы намаганням БАЖ, заяўкі ад нашых суайчыннікаў_ц прымаюцца даўжэй за іншых — да 26 красавіка.

    Летняя школа адбудзецца ў Празе з 3-га па 13-га жніўня 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці