• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкая раёнка рэкламуе TikTok

    Сайт глыбоцкай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» размясціў рэкламны артыкул пра кітайскую платформу пад загалоўкам «Tik­Tok зробіць вас дурнейшым».

    Глыбоцкая раёнка рэкламуе TikTok

    Скрыншот сайта

    Паводле глыбоцкай раёнкі, сцвярджэнне, што Tik­Tok робіць людзей дурней, гучыць як спрошчанае і павярхоўнае меркаванне, якое не ўлічвае разнастайнасць фактараў, якія ўплываюць на ўспрыманне гэтай платформы.

    «Вінаваціць Tik­Tok у тым, што ён зніжае інтэлектуальны ўзровень роўна сцвярджэнню, што інтэрнэт у цэлым робіць нас дурнейшым. Аднак уплыў любой платформы вызначаецца не яе існаваннем, а тым, які кантэнт мы выбіраем для прагляду і як мы ўзаемадзейнічаем з гэтым кантэнтам», — піша сайт vg-gazeta.by.

    Далей у артыкуле ідзе параўнанне Tik­Tok з іншымі носьбітамі інфармацыі, такімі як тэлебачанне і кнігі: «На экране можна знайсці як пазнавальныя дакументальныя фільмы, так і вар’яцкія японскія забаўляльныя шоу, якія не нясуць асаблівай інтэлектуальнай нагрузкі. Тое ж самае тычыцца кніг».

    Аўтар разважае, што Tik­Tok, як і медыя, прапануе карыстальніку выбар, і «менавіта гэты выбар вызначае, ці будзе платформа развіваць ці, наадварот, абмяжоўваць яго здольнасці». І далей рэкламуе гэтую платформу.

    Параўнання ў гэтым артыкуле з сітуацыяй у медыйнай прасторы і сетцы інтэрнэт з беларускімі рэаліямі няма. Як і не было нічога сказана пра свабоду выбару кантэнту ў Беларусі і ўплыў беларускага тэлебачання на розумы людзей.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці