• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google плануе зрабіць платнымі некаторыя пошукавыя функцыі

    Google хоча зрабіць платнымі сучасныя сістэмы пошуку з ужываннем штучнага інтэлекту, піша smartpress.by са спасылкай на Finan­cial Times.

    Фота: Brett Jor­dan / pexels.com

    Плануецца, што пошук на базе ШІ будзе даступны ў рамках падпіскі Google One. Аплочваць яго прыйдзецца штомесяц.

    Кампанія Google тэстуе эксперыментальны пошук SGE (Search Gen­er­a­tive Expe­ri­ence) на базе генератыўнага штучнага інтэлекту з траўня 2023 года. Зараз навінка даступная больш чым у 120 краінах на сямі мовах, але да Еўропы пакуль не дайшла. 

    Сістэма дазволіць карыстальнікам атрымліваць кароткія адказы на свае запыты адразу на галоўнай старонцы пошуку. Разам з адказам SGE пакажа некалькі рэлевантных спасылак на крыніцы. 

    Інтэграцыя SGE у асноўны пошук Google лічыцца пытаннем часу. SEO-спецыялісты мяркуюць, што гэта можа істотна знізіць пошукавы трафік на сайты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці