• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Іллю Міронава затрымлівалі за лайк пад пастом СМІ, які той паставіў у 2020‑м

    10 содняў арышту мужчына атрымаў за лайк пад пастом СМІ, прызнанага служкамі Лукашэнкі «экстрэмісцкім». Важна, што гэты лайк Міронаў паставіў яшчэ ў 2020 годзе. Тэрмін вартасці адміністратыўнага правапарушэння складае толькі 2 месяцы, пасля гэтага прыцягненне чалавека да адказнасці за правапарушэнне становіцца незаконным, піша «Гомельская вясна».

    Пасля адбыцця пакарання на ўласнай старонцы Face­book Ілля задаўся рытарычным пытаннем:

    «Ну и как мне теперь этот лайк искать, за 2020 или какой там год, за который я 10 суток ареста получил?»

    Акрамя таго, актывіст напісаў пост, прысвечаны сукамерніку – Дзмітрыю Палтарак. Хлопец сірата з Менску. У Гомелі ён апынуўся, бо адбывае тут пакаранне за «удзел у пратэстах» у 2020 годзе. А ў ІЧУ трапіў за падпіску на так званы «экстрэмісцкі» канал.

    «Павіншуйце калі ласка Яго З Днём Нараджэння – 1го чэрвеня. Ён атрымаў 10 сутак за падпіску 19.11 ч.2 – 10 сутак і яшчэ 10 сутак ад хіміі за гэта. Буду вам бязмерна ўдзячны!! Ён працуе, але ў сувязі з тым што амаль увесь травень з 6 да 26га траўня знаходзіўся ў ІЧУ Гомель, атрымае ЗП усяго за тыдзень.Дзмітрый Іванавіч ПалтаракБарысенка, 13, індэкс 246020Паводле арт. 342 ч. 1 КК РБ».

    Таксама ў час адбывання арышту ў ІЧУ Іллю прыйшоў адказ на скаргу на прапагандыста Мукавозчыка з Мінінфарма. Чакана, ведамства вырашыла нічога не рабіць, і даслала адпіску, у якой параіла Іллю звяртацца ў выдавецкі дом «Беларусь сегодня».

    Чытайце яшчэ: 

    Журналисты могут быть «законной военной целью»? БАЖ разбирается в правовых нюансах с юристом-международником

    «Вітаем у пекле!». Свабода пачала публікаваць фрагмэнты з кнігі журналіста Алега Грузьдзіловіча пра дзевяць месяцаў за кратамі

    Белорусское телевидение, которое хотелось смотреть. Легендарные шоу, которые создавали на БТ в девяностые годы

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці