• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ініцыятыву дапамогі палітвязням прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем» — у тым ліку сайт politzek.me і афіляваныя з ім сацсеткі

    Рашэнне пра прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятывы Рolitzek.me, якая займаецца каардынацыяй падтрымкі палітзняволеных, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло 2 красавіка 2024 года.

    Фота: скрыншот з сайту politzek.me

    Паводле ведамства, «група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай Politzek.me ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».

    Апроч сайта politzek.me, у Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» згадваюцца:

    • старонка politzek.me ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/politzekme),
    • старонка Politzek.me|Political Pris­on­ers in Belarus у сацсетцы X (ідэнтыфікатар twitter.com/politzekme),
    • старонка Politzek.me ў Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/ politzekme),
    • старонка Politzek.me ў Tik­Tok (ідэнтыфікатар tiktok.com/@politzek.me),
    • Telegram-канал Politzek.me (ідэнтыфікатар t.me/politzekme),
    • Telegram-бот Politzek.me (ідэнтыфікатар t.me/@politzeklist_bot),
    • электронная пошта info@politzek.me, а таксама лагатып ініцыятывы.

    Паводле звестак на аднайменым сайце, Politzek.me — гэта «платформа абароны правоў і інтарэсаў беларускіх палітзняволеных, створаная напрыканцы 2020 года ў адказ на беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій, якія распачаліся пасля выбараў 2020 года». Стваральнікі платформы супрацоўнічаюць са СМІ і іншымі грамадскімі арганізацыямі, «каб прыцягнуць ўвагу да праблемы палітычных зняволенняў у асяродку як беларускай, так і замежнай аўдыторыі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці