• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як прапаганда выкарыстала прэс-тур польскіх журналістаў у Беларусь

    Нядаўна ў Брэсцкай вобласці пабывала група журналістаў з польска-беларускага памежжа, для якіх зладзілі адмысловы прэс-тур. Сярод арганізатараў вандроўкі — праўладны Беларускі саюз журналістаў і рэдакцыі мясцовых дзяржаўных выданняў.

    Польскія журналісты — удзельрнікі прэс-тура ў Беларусь. Фота: podlasianin.com.pl

    Па выніках візіту ў Беларусь адзін з удзельнікаў паездкі Раман Лашук напісаў матэрыял «Брэст так блізка і так далёка» ў выданні Podlasianin. Публікацыю адразу пачалі актыўна цытаваць Telegram-каналы, што маюць дачыненне да Брэсцкага аблвыканкама і дзяржаўных СМІ. Але цытаты тычацца толькі станоўчых уражанняў ад паездкі.

    Раман Лашук, які, па ўласным прызнанні, дагэтуль не быў у Брэсце 17 гадоў, быў уражаны зменамі, што адбыліся ў горадзе. У захапленні ён застаўся і ад наведвання палаца Пуслоўскіх, што месціцца побач з сядзібай Тадэвуша Касцюшкі — нацыянальнага героя розных краін, у тым ліку Польшчы.

    У публікацыі польскага журналіста не згадваюцца палітычныя падзеі ў Беларусі апошніх гадоў і рэпрэсіі, якія маштабна закранулі і прадстаўнікоў незалежных медыяў у краіне, у брэсцкім рэгіёне таксама.

    Затое аўтар не абмінуў увагай сітуацыю на польска-беларускай мяжы, дзе стварыліся шматкіламетровыя чэргі. Нават пры тым, што ўдзельнікаў прэс-туру з Польшчы ў Беларусь прывезлі на транспарце дыпламатычнай установы, на памежным пераходзе яны знаходзіліся амаль дзве гадзіны. Зразумела, што звычайным вандроўнікам даводзіцца губляць на мяжы куды больш часу. Але гэтую тэму, якая ўзгадвался польскім журналістам пасля візіту ў Брэст, прапагандысцкія Telegram-каналы вырашылі абысці бокам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці