• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інтэрнэт прымусіў Сусветную федэрацыю тэквандо змяніць назву. Яна больш не WTF

    Сусветная федэрацыя тэквандо абвясціла пра рэбрэндынг і змену назвы. Цяпер яна называецца, не World Taekwondo Federation, а проста World Taekwondo.

    Кіраўніцтва арганізацыі, якая існуе з 1970‑х, прыняло такое рашэнне ў сувязі з «негатыўнымі канатацыямі», якія ўзнікаюць у сувязі з абрэвіятурай World Taek­won­do Fed­er­a­tion — WTF. У заяве тлумачыцца, што федэрацыя хоча быць бліжэй да маладога пакалення і павінна адаптавацца да сучаснага «лічбавага веку».

    Ідэнтычнасць абрэвіятуры арганізацыі са скарачэннем папулярнага выразу What the f***ck неаднаразова станавілася падставай для жартаў сярод карыстальнікаў інтэрнэту. Як піша Quartz, фактычна Сусветная федэрацыя тэквандо змяніла назву, бо «ў інтэрнэта пачуццё гумару як у 12-гадовага дзіцяці».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці