• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Іван Эйсмант у чарговы раз загаварыў пра з’яўленне новага інфармацыйнага тэлеканала

    Па словах старшыні Белтэлерадыёкампаніі, у дадзены момант на БТ ідзе планамерная праца па стварэнні яшчэ аднаго тэлеканала. На гэтыя выказванні Івана Эйсманта падчас яго выступу ў эфіры «Альфа Радыё» звярнула ўвагу выданне «НВ-анлайн».

    «Гэта трэба краіне. У нас маса добрых матэрыялаў, і мне часам крыўдна, што мы ў сілах паказаць іх толькі адзін раз у тыдзень і часта ў нязручны час, а яны заслугоўваюць значна большай колькасці паказаў і значна большай увагі. Гэты канал дазволіць пашырыць рамкі», — заявіў Іван Эйсмант.

    Упершыню размовы пра новы інфармацыйны тэлеканал з’явіліся яшчэ напачатку 2020 года. Тады ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Іван Эйсмант абяцаў яго з’яўленне ў 2021‑м годзе. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі меркаваў, што гэты праект мусіць працаваць з самай раніцы да позняга вечара.

    «Хутчэй за ўсё, будзе мець блокавую сістэму, калі ёсць касцяк, які паўтараецца з гадзінным крокам, але ўвесь час абнаўляецца, дабаўляецца нейкая новая інфармацыя. Гэта будзе пляцоўка для інтэрв’ю, відэаблогаў, аўтарскіх перадач, рубрык. Нашмат больш інфармацыі вакол нас — і ў краіне, і ў міры. І нам бы жадалася яе данесці да гледачоў», — тлумачыў Іван Эйсмант тры гады таму.

    Чытайце яшчэ:

    Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка

    Анастасия Захаревич: О чем нужно помнить иностранным журналистам, рассказывающим о Беларуси

    BELPOL: Игорь Лосик и Анджей Почобут переведены в ПКТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці