• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Беларусь Новости», старонкі ў TikTok «Республика Беларусь Новости» і «Беларуская крыніца»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 25 красавіка папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На падставе рашэнняў судоў у пералік сярод іншых унеслі шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, што транслююць навіны Беларусі і свету.

    спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 22 красавіка 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест YouTube-канала «Беларусь Новости» (ідэнтыфікатар youtube.com/@belarusnovosti). Яго аўтар —журналіст Ілля Маліноўскі, канал мае 60 з паловай тысяч падпісчыкаў.

    Той самы суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 красавіка 2025 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» старонку ў Tik­Tok з назвай «Республика Беларусь Новости» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@belarusnews00). Яна мае 7176 падпісчыкаў, апошнія публікацыі тут былі зробленыя яшчэ ў 2022 годзе.

    Старонку ў Tik­Tok з назвай «Беларуская крыніца» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@_krynica_) 21 красавіка 2025 года прызнаў «экстрэмісцкай» суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. «Усё пра Беларусь: гісторыя, культура, побыт», — так прэзентуюць рэсурс яго стваральнікі. На старонку падпісаныя 801 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці