• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Раскамнагляд заблакаваў доступ да сайта БАЖ на тэрыторыі Расіі

    Хутчэй за ўсё, Раскамнагляд занепакоены папулярнасцю сярод расіян матэрыялаў на сайце БАЖ, у якіх расказваецца пра метады абыходу цэнзуры і блакіровак інтэрнэту.

    Раскамнагляд заблакаваў доступ да сайта БАЖ на тэрыторыі Расіі

    Скрыншот

    Доступ да сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў baj.media абмежаваны ў Расіі ад 7 траўня. Нагадаем, напярэдадні святкавання 9 траўня ў шматлікіх расійскіх рэгіёнах ўлады ўвогуле адключалі інтэрнэт «з меркаванняў бяспекі».

    Сайт БАЖ зараз знаходзіцца ў так званым блоклісце Раскамнагляду (расійскай федэральнай службы па кантролі ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый).

    «Сайты беларускіх недзяржаўных медыя з’яўляюцца папулярнымі і для расійскай аўдыторыі, бо на сваіх платформах мы сістэматычна расказваем пра метады абыходу цэнзуры і блакіровак. Усё гэта запатрабавана не толькі ў беларускай, але і ў расійскай аўдыторыі, такія матэрыялы актыўна чытаюцца і на сайце БАЖ. У гэтым наша тэхналагічная перавага», — зазначаюць у БАЖ.

    Расійскія ўлады, як і беларускія, стварылі ў сваёй краіне сістэму дзяржаўнай палітычнай цэнзуры, «калі ж яны бачаць попыт на матэрыялы аб абыходзе такой цэнзуры, то імкнуцца блакаваць іх у пазасудовым парадку».

    «Гэта чарговае парушэнне права на свабоду выказвання і права на доступ да інфармацыі, блакаванне сайта БАЖ ёсць чарговым прыкладам трансмежавых рэпрэсій не толькі з боку Беларусі, але і Расіі», — дадалі ў арганізацыі.

    Адметна тое, што Раскамнагляд прыняў рашэнне заблакаваць доступ да сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў у той жа дзень, калі асацыяцыя паведаміла пра канчатковае выключэнне Саюза журналістаў Расіі з Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

    Ключавым аргументам для выключэння з МФЖ стала стварэнне расійскім саюзам уласных структур на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях — у Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.