• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Ваданосава адкрывае ў Варшаве выставу і рыхтуе канцэрт

    21 снежня Музей Вольнай Беларусі і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на адкрыццё выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай.

    Выстава прадставіць 14 рэканструкцый строяў з перыяду ад ХІ да пачатку XX стагоддзя. Сярод іх — і адзенне полацкай княгіні, і юнай каралевы Боны, і шляхцянкі часоў паўстання 1863–1864 гадоў, і строі беларускіх сялян.

    Кацярына Ваданосава пасля падзей 2020 года вымушана была эміграваць з Беларусі. У Беластоку яна стварыла сваю Школу традыцыйнага строю. Яе гістарычныя строі — гэта і мастацкі твор, і вынік навуковага даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных матэрыялаў і тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне.

    «Еду на лекцыю і шыю панталоны». Кацярына Ваданосава расказала пра новы аўтарскі праект

    Кожны элемент адзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах. А кожны манекен суправаджаецца мастацкай гісторыяй: аўтарка спрабавала ўявіць, што за чалавек насіў гэты строй, што за падзея ў яго жыцці абумовілі выбар гэтага касцюма.

    Вернісаж уключае аўтарскую экскурсію Кацярыны Ваданосавай і канцэрт, у праграме якога — яе музыка і песні, натхнёныя беларускай гісторыяй.

    Выстава спачатку адкрылася ў польскім Цеханаўцы, а пазней працавала ў Беластоку.

    Выстава будзе адкрыта з 21 снежня 2024 года да 19 студзеня 2025 года.

    • Удзельнікі канцэрту: Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя; Стэфанія Ваданосава — вакал, скрыпка; Ігар Палынскі — гітара; Аляксандра Канафальская — пескаграфія.
    • Дата: 21 снежня
    • Час: 17.00
    • Месца: Музей Вольнай Беларусі, вул. Fok­sal 11, Варшава.

    Уваход вольны.

    Рак, рэмісія і жаночыя мары: выйшаў фільм пра барацьбу вядомых беларускіх журналістак з анкалогіяй

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці