Адкрыты набор у ментарскую праграму для фатографаў DO ART TOGETHER (дэдлайн — 26 сакавіка)
Ініцыятывы Picture Doc і FSH1 прапануюць далучыцца да адукацыйнай праграмы DO ART TOGETHER. Запрашаюць эмігрантаў, у тым ліку з Беларусі, Украіны і іншых краін.

Праграма падыходзіць як для тых, хто ўжо мае досвед працы з візуальнымі праектамі, так і для пачаткоўцаў.
DO ART TOGETHER – гэта дзевяцімесячная ментарская праграма, якая спалучае адукацыю, мастацкае развіццё і сацыяльную інтэграцыю. Удзельнікі будуць працаваць у малых групах і індывідуальна з ментарамі – прафесыйнымі фатографамі, візуальнымі мастакамі і выкладчыкамі. Праграма ўключае тэарэтычныя лекцыі, практычныя варштаты і кансультацыі па асабістых праектах.
Структура праграмы:
- Удзел у лекцыях і варштатах.
 - Працоўная супраца з выбраным ментарам над доўгатэрміновым праектам.
 - Кансультацыі з экспертамі.
 - Публічныя прэзентацыі работ у снежні.
 
Заняткі будуць праводзіцца афлайн у Варшаве і анлайн для тых, хто не можа ўдзельнічаць асабіста.
Ментары размаўляюць на польскай, англійскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Асноўную мову група будзе вызначаць у пачатку праграмы.
Тэмы:
- Стварэнне наратыву ў фатаграфіі.
 - Праца над індывідуальным праектам – ад канцэпцыі да рэалізацыі.
 - Варштаты па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах.
 - Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі – 3D-дызайн выстаў.
 - Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў.
 - Прасоўванне сваёй творчасці – як працаваць на рынку і шукаць фінансаванне.
 
Дэдлайн падачы заявак: 26 сакавіка 2025 года.
                        @bajmedia