• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    МедыяЧэрвень — гэта штогадовы вячэрні інтэнсіў для тых, хто хоча падцягнуць практычныя кампетэнцыі ў зручны для сябе час. Праграма праводзіцца Школай журналістыкі IFAE.

    На інтэнсіве вы даведаецеся:

    • як ствараць сучасны кантэнт і рылсы,
    • як выкарыстоўваць AI і аўтаматызацыю ў працы,
    • як аналізаваць і візуалізаваць дадзеныя,
    • як аптымізаваць медыяпрацэсы,
    • як ствараць зразумелыя эксплэйнеры,
    • дзе шукаць ілюстрацыі для матэрыялаў.

    Фармат: чатыры вэбінары па 90 хвілін. Практыка і разбор канкрэтных інструментаў.

    Падаць заяўку можна нават за два дні да пачатку заняткаў.

    Тэмы:

    • 2 чэрвеня — Як стварыць якасны эксплэйнер? 

    Трэнер: Аляксей Шота — медыяэксперт і галоўны рэдактар

    • 4 чэрвеня — Анатомія кароткіх фарматаў

    Трэнерка: Аліна Лугоўская — Lead Social Media Man­ag­er

    • 9 чэрвеня — Візуал для журналіста: дзе браць выявы, як апрацоўваць і не парушыць правы

    Трэнер: Дзяніс Васількоў — медыякансультант і AI-адэпт

    • 11 чэрвеня — Асновы працы з дадзенымі

    Трэнерка: Аліна Радачынская — экспертка ў галіне аўтаматызацыі працэсаў аналізу і візуалізацыі дадзеных

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.